Ад “уцякацтва” да грамадзянства: як беларусам легалізавацца за мяжой — эфір
Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Праўладная “апазіцыянерка” Ганна Канапацкая днямі ў сваім ФБ пагражала апанентам рэжыму Лукашэнкі тым, што хутка іх пачнуць пазбаўляць беларускага грамадзянства. У той жа час тэрміны разгляду зваротаў на атрыманне ВНЖ альбо міжнароднай абароны ў Польшчы няўмольна павялічваюцца. І на замену “пашпарта замежніка” стала складана запісацца. У дадатак польскія палітыкі прапануюць зрабіць больш складанай працэдуру атрымання грамадзянства Польшчы. Тым не менш, беларускія юрысты не апускаюць рукі і адстойваюць правы беларусаў як у судзе, так і ў “міграцыі”. Найчасцей — са станоўчым вынікам. Адзін з такіх прыкладаў — прызнанне Упраўленнем па справах замежнікаў беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай”, што ў перспектыве павінна значна спрасціць атрыманне імі статусу ўцекача.
Як за апошні час змянілася міграцыйная палітыка Польшчы і якія новыя выклікі паўстаюць перад беларусамі з гэтай нагоды? Што азначае прызнанне беларускіх незалежных журналістаў “пэўнай сацыяльнай групай” і ці варта разлічваць на спрашчэнне ў атрыманні статусу ўцекача? Ці варта чакаць палёгкі ў атрыманні ВНЖ і ці атрымліваецца перамагчы “Дублін”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.