Адвакат: Надзею Саўчанка перавядуць з СІЗА ў лякарню

Марк Фейгін, адвакат украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка паведаміў, што ў аўторак яго падабаронную накіруюць у маскоўскую гарадску клінічную лякарню № 20. Цяпер Саўчанка знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачванні ў прыналежнасці да забойства расійскіх журналістаў.

Расійская Федэральная служба выканання пакаранняў пакуль не пацвярджае гэту інфармацыю. Раней у ведамстве паведамілі, што ўкраінка ў апошнія дні цалкам адмаўляецца ад ежы. Яна не ела цягам трох дзён і ў сувязі з гэтым будзе праведзелы доктарскі кансіліум.

За апошні тыдзень Саўчанка страціла болей за 8 кілаграмаў вагі. У яе нізкі ўзровень цукру ў крыві, іншыя аналізы кепскія, паведаміў журналістам кіраўнік Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Міхаіл Фядотаў.

У мінулую пятніцу следчыкамітэт Расіі выставіў Надзеі Саўчанка канчатковае абвінавачанне.

Яна знаходзіцца пад вартай з ліпеня 2014 года, а ў снежні распачала галадоўку на знак пратэсту супраць свайго арышту. 5 сакавіка яна пачала спажываць у ежу курыны бульён, але затым абвясціла, што зноў аднаўляе галадоўку, інфармуе ВВС.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі