Афіцэр з аховы Пуціна, які ўцёк на Захад, лічыць прэзідэнта РФ ваенным злачынцам

Уладзіміра Пуціна абвінавачваюць у ваенных злачынствах / dossier.center
Уладзіміра Пуціна абвінавачваюць у ваенных злачынствах / dossier.center

Афіцэр Федэральнай службы аховы РФ Глеб Каракулаў, які ўцёк на Захад, у інтэрв'ю dossier.center расказаў пра матывы свайго ўчынку. Ён лічыць Уладзіміра Пуціна ваенным злачынцам. У Расіі капітан Каракулаў забяспечваў расійскага прэзідэнта сакрэтнай сувяззю. Восенню 2022-га ён быў у камандзіроўцы ў Казахстане і адтуль разам з жонкай і дачкой выляцеў у Турцыю (меў службовы замежны пашпарт). Цяпер яны ў бяспецы.

"Я проста не мог знаходзіцца на службе ў гэтага прэзідэнта, — кажа палітуцякач. — Я лічу гэтага чалавека ваенным злачынцам. Хоць я і не ўдзельнічаў менавіта ў ваенных дзеяннях, але выконваць яго злачынныя загады ці проста знаходзіцца ў яго на службе я не лічу для сябе магчымым".

Каракулаў — самы высокапастаўлены супрацоўнік спецслужбаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, які збег з краіны і асудзіў вайну. У РФ ён аб'яўлены ў вышук, на яго распачалі крымінальную справу аб дэзерцірстве.

Афіцэр з аховы Пуціна, які ўцёк на Захад, лічыць прэзідэнта РФ ваенным злачынцам
dossier.center

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі