Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі скарацілася да 0,9%

Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі скарацілася да 0,9%

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі за верасень бягучага года знізіўся на 0,1% і склаў на 1 кастрычніка 0,9% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму афіцыйнае беспрацоўе складала 1%, перадае БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алега Такуна.

Спецыяліст адзначыў, што на канец года гэты паказнік прагназавалі на ўзроўні 2%.

Колькасць зарэгістраваных у дзяржслужбе занятасці беспрацоўных грамадзян памяншаецца ўжо пяты месяц запар. На ўліку на 1 кастрычніка бягучага года стаяла 40 тысяч 265 беспрацоўных — гэта на 7,9% менш, чым было год таму. Гэта тлумачыцца тым, што больш людзей было прыцягнута на сезонныя працы, а таксама актыўным фармаваннем груп на профнавучанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі