Афіцыйны Кіеў паведаміў, з кім на Данбасе гатовы весці дыялог
Гэта павінны быць не палявыя камандзіры, а прадстаўнікі, абраныя на законных выбарах.
Афіцыйны Кіеў гатовы размаўляць з прадстаўнікамі Данбаса. Але гэта павінны не палявыя камандзіры, а тыя, каго насельніцтва рэгіёну абярэ падчас законных выбараў, заявіў намеснік міністра замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
Па яго словах, якія перадае УНІАН, законнымі прадстаўнікамі Данбаса могуць стаць і яго цяперашнія лідары, калі іх выберуць людзі: "Той, хто будзе абраны (нават Платніцкі або хто заўгодна іншы законна абраны), будзе прадстаўляць рэгіён і будзе ўдзельнічаць у далейшым палітычным працэсе. А падсоўваць нейкіх расійскіх грамадзян або наймітаў і рабіць з іх лідараў Данецка і Луганска — гэта несправядліва".
Сепаратысты заяўляюць, што ўкраінская ўлада павінна фінансаваць падкантрольныя ім тэрыторыі і рабіць сацыяльныя выплаты. Афіцыйны Кіеў у адказ адзначае, што не будзе накіроўваць грошы туды, дзе не можа кантраляваць іх адраснасць.
Фота — УНІАН