Афіцыйныя дылеры "Шкоды" прыпыняюць продаж новых аўтамабіляў у Беларусі

Афіцыйныя дылеры "Шкоды" прыпыняюць продаж новых аўтамабіляў у Беларусі

Афіцыйныя дылеры кампаніі "Шкода" на тэрыторыі Беларусі часова прыпыняюць продаж любых новых аўтамабіляў гэтай маркі. Пра гэта паведамляе фірма "ФелОкт-Сэрвіс", якая з’яўляецца генеральным імпарцёрам "Škoda Auto" ў нашай краіне.

"У сувязі з тым, што 05.05.2021 года набывае моц пастанова Савета міністраў N240 ад 23.04.2021, да высвятлення вобласці дзеяння і механізму прымянення гэтай пастановы ўсе афіцыйныя дылеры ŠKODA на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прыпыняюць продаж любых новых аўтамабіляў ŠKODA.

Па выкананні абавязацельстваў у рамках заключаных кантрактаў нашыя прадстаўнікі звяжуцца з кожным кліентам індывідуальна", — гаворыцца на сайце кампаніі.

Пры гэтым сэрвіснае абслугоўванне аўтамабіляў "Шкода", у тым ліку і гарантыйныя абавязацельствы, будзе працягвацца. 

Беларускі ўрад на паўгода забараніў увоз у краіну новых аўтамабіляў "Шкода". Раней гэтая кампанія заявіла, што не будзе спонсарам хакейнага чэмпіянату свету 2021 года, калі ён пройдзе ў Беларусі. 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі