Ахоўнік А.Лукашэнкі: прафесійныя ахоўнікі не даводзяць сітуацыю да збройнай

12 снежня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб дзяржаўнай ахове". Як паведаміў начальнік Службы бяспекі А.Лукашэнкі Андрэй Уцюрын, законапраект дае азначэнні паняткаў "бяспека падахоўнай асобы", "бяспека падахоўнага аб'екта", "дзяржаўная ахова", "падтрыманне грамадскага парадку", "ахоўныя зоны" і інш. Вызначаны прававы статус органа дзяржаўнай аховы, якая з'яўляецца складнікам сістэмы арганізацыі нацыянальнай бяспекі краіны.

Дакумент у якасці асноўных прынцыпаў дзяржаўнай аховы прадугледжвае прыярытэт папераджальных мер, а таксама прафесійную этыку, якая гарантуе захаванне правоў грамадзян на карэктнае абыходжанне з боку супрацоўнікаў дзяржаўнай аховы. "Калі службе бяспекі даводзіцца прымяняць зброю, гэта гаворыць пра яе некампетэнтнасць. Асноўны прынцып тут павінен быць — прагназаванне, выяўленне і папярэджанне. Злачынцу нельга дапусціць у раён мерапрыемства, трэба абмяжоўваць яго любымі спосабамі, у тым ліку сілавымі", — адзначыў А.Уцюрын. У законапраекце больш дэталёва вызначаецца парадак прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і зброі, а таксама адказнасць за прычыненне ўрону.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі