Ахвярамі землятрусу ў Турцыі і Сірыі сталі ўжо больш за 41 тысячу чалавек
Землятрус у Турцыі / EPA
Ахвярамі землятрусу ў Турцыі і Сірыі сталі ўжо больш за 41 тысячу чалавек. Аднак гэтая лічба можа павялічыцца — разборы завалаў дагэтуль працягваюцца.
У Турцыі загінулымі прызнаныя 35 418 чалавек. Такую лічбу назваў прэзідэнт краіны Рэджэп Таіп Эрдаган. "Я жадаю вылячэння 105 505 параненым, якія былі выратаваныя", — перадае Anadolu ягоныя словы.
Паводле звестак ААН, у Сірыі ў выніку землятрусу загінулі 5714 чалавек і 9949 атрымалі раненні.
Два землятрусы магнітудай 7,8 і 7,7 бала адбыліся ў Турцыі 6 лютага. Яны закранулі таксама суседнюю Сірыю.
Беларусь эвакуявала з Турцыі на радзіму трох нашых суайчынніц з дзецьмі. Беларуску Аляксандру Акпінар знайшлі загінулай разам з сынам Алі Кемалем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.