Алесь Міхалевіч выехаў у Расію?
Экс-кандыдат у прэзідэнты, які аб'явіў сёння ўначы пра тое, што пакінуў Беларусь, не значыцца ў афіцыйных базах дадзеных перасячэння дзяржаўнай мяжы.
Пра гэта БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка. "У пунктах пропуску Міхалевіч мяжу не перасякаў. Астатнія варыянты перасячэння мяжы — гэта домыслы, а іх каментаваць не падаецца магчымым", — адзначыў ён.
У такім выпадку, верагодны выезд Міхалевіча ў Расію, на мяжы з якой адсутнічае пашпартны кантроль.