Алеся Зарэмбюка затрымалі на выездзе з Ашмянаў

Кандыдата ў дэпутаты Алеся Зарэмбюка затрымаў міліцыянт Уладзімір Мажэйка на выездзе з Ашмянаў. Зарэмбюк вяртаўся з Мінску у Масты. Супрацоўнікі ДАІ ўжо ведалі, што Алесь вяртаецца дадому, і яго спецыяльна чакалі. Нагадаем, што сёння ў доме бацькоў Зарэмбюка прайшоў ператрус. Бацькам апазіцыянера супрацоўнікі КДБ заявілі, што на Алеся пачалі крымінальную справу па артыкуле "Махлярства". Быццам бы хлопец пазычыў у кагосьці грошы, але так іх і не аддаў.

Таксама ператрус плануецца і ў кватэры самаго Зарэмбюка. Супрацоўнікі КДБ зараз вязуць туды яго жонку.

Сам Зарэмбюк звязвае ўвесь гэты ціск з удзелам у мясцовых выбарах. Ён балатуецца ў Мастоўскі раённы і Гродзенскі абласны саветы дэпутатаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі