Аляксандр Глеб - найлепшы футбаліст Беларусі 2008 года

Аляксандр Глеб, паўабаронца беларускай нацыянальнай зборнай і іспанскай "Барселоны", названы найлепшым футбалістам Беларусі 2008 года. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі футбола.
Паводле апытання, якое традыцыйна праводзіць газета "Всё о футболе", Аляксандр Глеб набраў 851 ачко. Другое месца ў гэтай намінацыі заняў нападаючы барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў, у якога 472 балы, трэцім стаў паўабаронца ФК "Ростов" Аляксандр Кульчы, які атрымаў 450 ачкоў.

У намінацыі "Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі" тройку лепшых склалі прадстаўнікі чэмпіёна краіны БАТЭ - Віталь Радзівонаў, нападаючы Генадзь Блізнюк і галкіпер Сяргей Верамко. Найлепшым трэнерам Беларусі названы галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка, які атрымаў 404 ачкі, у Юрыя Курненіна, які заняў другое месца, толькі 28 балаў.

Ушанаванне лаўрэатаў футбольнага года адбудзецца напрыканцы снежня на традыцыйным вечары Беларускай федэрацыі футбола, прысвечаным вынікам сезона-2008.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі