Аляксандра Сасновіч абыграла Алізэ Карнэ на турніры ў Маямі
Аляксандра Сасновіч выйшла ў другі круг тэніснага турніру ў Маямі (яго прызавы фонд складае амаль 7 млн долараў). Пасля перамог у кваліфікацыйных паядынках, у першым крузе беларуская тэнісістка выйграла ў францужанкі Алізэ Карнэ — 6:4, 1:6, 6:4. Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 37 хвілін.
Адзначым, што у Сасновіч была больш рэйтынгавая саперніца: Аляксандра займае ў рэйтынгу WTA толькі 120-е месца, Алізэ — 44-е.
У другім крузе турніру Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Ёханай Конта з Вялікабрытаніі, 11-й ракеткай свету.