Аляксандра Сасновіч не прабілася ў асноўную сетку турніру ў Мадрыдзе

Аляксандра Сасновіч не прабілася ў асноўную сетку турніру ў Мадрыдзе

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч не змагла выйсці ў асноўную сетку турніру катэгорыі “Прэм’ер” у Мадрыдзе з прызавым фондам 4,7 мільёна долараў. У вырашальным паядынку кваліфікацыі 30 красавіка беларуска саступіла расіянцы Алене Весніной — 3:6, 0:6.

У першым кваліфікацыйным крузе Сасновіч абыграла харвацкую тэнісістку Ану Конюх6:4, 6:3.

Найлепшая беларуская тэнісістка і пятая ракетка свету Вікторыя Азаранка ў стартавым матчы асноўнай сеткі турніру згуляе з брытанкай Лаурай Робсан.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі