Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Бухарэсце

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Бухарэсце

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч на турніры ў румынскім Бухарэсце стартавала з перамогі, перадае БЕЛТА.

У паядынку першага раўнда 17 ліпеня наша суайчынніца абыграла румынку Ірыну Бару ў двух сэтах з аднолькавым лікам — 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 38 хвілін.

Саперніцай беларускі ў 1/8 фіналу будзе пераможца матчу паміж немкай Юліяй Гёргес і амерыканкай Алексай Глэтч.

Яшчэ тры беларускія тэнісісты паспяхова пачалі выступы на мужчынскім турніры ў Астане. У адзіночным разрадзе Яраслаў Шыла выйграў у расіяніна Івана Нядзелькі — 7:6 (7:5), 6:4, а Ягор Герасімаў перамог казахстанскага тэнісіста Андрэя Голубева — 6:1, 6:1. 

У парным разрадзе Дзмітрый Жырмонт і прадстаўнік Казахстана Цімур Хабібулін абыгралі турэцкі дуэт Аніл Юксель / Алтуг Цэлікбілек — 6:4, 6:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі