Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Мадрыдзе

7 траўня на тэнісным турніры ў Мадрыдзе беларуска Аляксандра Сасновіч (33-і нумар у рэйтынгу WTA) у 1/16 фіналу перамагла славацкую тэнісістку Ганну-Караліну Шмідлаву (109) — 6:2, 6:2.

У 1/8 фіналу наша суайчынніца выйдзе супраць пераможцы матчу паміж першай ракеткай свету японкай Наомі Осака і іспанкай Сарай Сарыбес-Торма (73).

У парным разрадзе Сасновіч разам з украінкай Лесяй Цурэнка таксама выйшла ў 1/8 фіналу. Яны перамаглі расійска-эстонскі дуэт Дар'я Касаткіна / Анет Кантавейт — 7:5, 0:6, 10:4. За выхад у чвэрцьфінал беларуска-ўкраінская пара пазмагаецца з латвійска-расійскім тандэмам Алена Астапенка / Вера Званарова.

У 1/8 фіналу парнага разраду гуляюць яшчэ дзве пару з беларускім удзелам. Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці выйдуць супраць галандска-нямецкай пары Дэмі Схюрс / Ганна-Лена Грэнефельд, а Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс — супраць румынскай пары Ірына Марыя Барэ / Міхаэла Бузарнэску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі