Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру ў Маямі

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру ў Маямі

Аляксандра Сасновіч выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру катэгорыі "Прэм'ер" у Маямі (прызавы фонд — амаль 7 млн долараў). У другім раўндзе кваліфікацыі беларуская тэнісістка абыграла больш рэйтынгавую Магду Лінэт з Польшчы — 6:4, 6:2. Сасновіч у рэйтынгу WTA займае 120-е месца, Лінэт — 73-е.

У першым крузе кваліфікацыі Аляксандра Сасновіч выйграла ў Эліцы Коставай з Балгарыі (141-е месца) — 6:2, 0:6, 6:2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі