Аляксей Навальны заявіў, што пасля нападу страціў 80% зроку правага вока

Аляксей Навальны заявіў, што пасля нападу страціў 80% зроку правага вока

Расійскі апазіцыянер, заснавальнік Фонду па барацьбе з карупцыяй Аляксей Навальны заявіў, што пасля нападу страціў 80% зроку правага вока. 27 красавіка невядомыя аблілі яго твар зялёнкай. Медыкі заявілі, што ў расійскага апазіцыянера хімічны апёк сярэдняй цяжкасці. Па словах Навальнага, урач перакананая, што яго аблілі вадкасцю, у якой была не толькі зялёнка. “Мяне актыўна лечаць і ёсць надзея, што вылячаць”, — піша апазіцыянер. Ён заўважае, што вельмі дапамагло б лячэнне за мяжой, але яму забаронены выезд з Расіі.

Таксама Навальны паведаміў, што зламыснікаў, якія напалі на яго, паліцыя не знайшла, але на іх след выйшлі добраахвотнікі ў інтэрнэце. Больш падрабязна гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі