Аляксей Навальны

 

Аляксей Навальны – расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, юрыст, былы член савета дырэктараў кампаніі “Аэрафлот”. Аўтар аднаго з самых рэйтынгавых грамадска-палітычных блогаў у “Жывым Журнале”. Навальны набыў вядомасць сваёй барацьбе з карупцыяй у Расіі, стварыў антыкарупцыйны праект “Распіл”, праект “РасЯма”, “РасЖКГ”.

 

18 ліпеня 2013 года Ленінскі раённы суд горада Кірава прызнаў Аляксея Навальнага вінаватым у крадзяжы маёмасці дзяржаўнай кампаніі “Кіраўлес” і прысудзіў да пяці гадоў калоніі агульнага рэжыму.

 

У траўні 2011 у дачыненні да Навальнага была распачата крымінальная справа за “прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману альбо злоўжывання даверам пры адсутнасці прыкмет крадзяжу”.

 

Па версіі следства, Навальны ўвёў у зман дырэктара прадпрыемства “Кіраўлес”, схіліўшы яго да падпісання нявыгаднага кантракту. Навальны прадставіўся дарадцам губернатара, хоць на той момант ўжо не быў ім. Сума шкоды ацэньвалася ў 530 тысяч долараў.

 

Справа была спыненая 10 красавіка 2012 года за адсутнасцю складу злачынства. Аднак праз месяц была адноўленая па распараджэнні Следчага камітэта Расіі.

 

31 ліпеня 2012 года Навальнаму былі прад'яўленыя абвінавачванні ў арганізацыя растраты чужой маёмасці ў асабліва буйным памеры. Судовы працэс пачаўся 17 красавіка 2013 года.

 

18 ліпеня абвешчаны прысуд: 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 500 тысяч расійскіх рублёў (каля 16 тысяч долараў).

Журналісты ля суда, дзе разглядаецца новая справа Навальнага / @novaya_pishet
Журналісты ля суда, дзе разглядаецца новая справа Навальнага / @novaya_pishet
Палітык віну не прызнае і лічыць справу палітычна матываванай.
"Але я ўпэўненая, што змагу зрабіць нашмат больш, чым калі проста стану чарговай ахвярай і апынуся ў турме".
Яны выступілі супраць адпраўкі апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калонію.
Федэральная служба выканання пакаранняў дамаглася замены яму ўмоўнага пакарання на рэальнае.
Пратэсты ў Маскве 31 студзеня​/ РБК
Пратэсты ў Маскве 31 студзеня​/ РБК
Пратэстоўцы ў Расеі ўжо не першы раз выказваюць салідарнасць з беларусамі.
Сцвярджаецца, што яны датычныя да некалькіх забойстваў у Расіі.
Пры гэтым выкарыстоўваюцца "сучасныя сродкі і метады маніпулявання грамадскай думкай".
"Мінская праўда" папярэджвае, што "Ціханоўскую могуць вярнуць у Беларусь для актывізацыі затухаючых пратэстаў".