Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"

Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"

Сённяшні нумар галоўнага афіцыйнага выдання сталічнай вобласці "Мінская праўда" прыцягвае ўвагу сваёй першай старонкай. На ёй фота Святланы Ціханоўскай і Аляксея Навальнага, а пад імі вялізны загаловак "Фюрэры апазіцыі". Не можа беларуская афіцыйная прапаганда без "фюрэраў".

"Мінская праўда" папярэджвае, што "Ціханоўскую могуць вярнуць у Беларусь для актывізацыі затухаючых пратэстаў", а "Навальнага, па схеме, адпрацаванай у Беларусі, заменіць яго жонка Юлія". "Немцы выкарыстоўваюць сваіх маленькіх фюрэраў дзеля дэструктыўнай дзейнасці ў нашай Саюзнай дзяржаве", — гэта таксама цытата з гэтага нумару.

Цікава, што ў "Мінскай праўдзе" няма публікацыі "Фюрэры апазіцыі". Такі загаловак змясцілі толькі на першую старонку.

Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"
Беларуская афіцыйная прапаганда не можа без "фюрэраў"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі