“Агентка Харысава”: усё пра вярбоўку, КДБ, бяспеку і “аплату крыптай” — эфір

Аліна Харысава

Аліна Харысава / Еўрарадыё

На пачатку чэрвеня “агент” Раман Пратасевіч паказаў у сваёй прапагандысцкай праграме на БТ відэа, у якім паліталагіня, валанцёрка Офіса Святланы Ціханоўскай і дэлегатка Каардынацыйнай рады Аліна Харысава дае згоду на супрацоўніцтва са Службай бяспекі Украіны. Праўда, потым высветлілася, што СБУ-шнікам быў лукашэнкаўскі гэбіст. Нічога сакрэтнага свайму так званаму “куратару” Харысава не перадала, але сам факт яе згоды выклікаў вялікія спрэчкі. Галоўная прэтэнзія ў тым, што ісці на супрацу са спецслужбамі любой краіны — няправільна…
 
Як быў усталяваны кантакт з нібыта прадстаўніком СБУ і ці не ўзнікла адразу перасцярог, што супраца з любой спецслужбай для яе немагчымая? Што прымусіла запісаць відэа са згодай супрацоўнічаць з СБУ і калі з’явіліся падазрэнні, што кантакцёр не той, за каго сябе выдае? Чаму не агучыла прапанову аб супрацы і як разлічвала “саскочыць з кручка” КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае   паліталагіня, экспертка па стратэгіі і аналітыцы, міжнародная сакратарка Задзіночання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.