Амерыкана-беларускія перамовы па вызваленні палітвязняў не спыняюцца
Плакат за вызваленне палітвязняў / t.me/racyja
Перамовы паміж Мінскам і Вашынгтонам па вызваленні палітвязняў не спыняюцца, пра гэта паведамляюць крыніцы Еўрарадыё.
Раней інфармагенцтва Reuters распаўсюдзіла каментар Святланы Ціханоўскай, што вызваленне беларускіх палітвязняў "адкладаецца на некаторы час". У атачэнні лідаркі беларускіх дэмсілаў кажуць, што гэтая рэпліка датычыла сітуацыі сярэдзіны траўня, калі Джон Коўл перанёс візіт у Мінск з уласных прычынаў.
Істотных апдэйтаў па сітуацыі з таго часу не было.
"Мы падтрымліваем пастаянны кантакт з нашымі амерыканскімі партнёрамі, на мінулым тыдні я гаварыў з Белым домам і Дзярждэпартаментам, а ўчора камунікаваў са спадаром Коўлам. Магу пацвердзіць, што амерыканская адміністрацыя не спыняе сваёй працы ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў. Амерыканскі гуманітарна-дыпламатычны трэк працягваецца і не спыняўся", — заявіў выданню "Зеркало" дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.