МЗС РФ: супраць Беларусі і Расіі распачалі сапраўдную інфармацыйную вайну

МЗС РФ: супраць Беларусі і Расіі распачалі сапраўдную інфармацыйную вайну

Супраць афіцыйнага Мінска і Расіі распачалі сапраўдную інфармацыйную вайну. Пры гэтым выкарыстоўваюцца "сучасныя сродкі і метады маніпулявання грамадскай думкай" з мэтай "радыкалізацыі пратэстных выступаў". Такую заяву 27 студзеня зрабілі ў МЗС РФ.

У Маскве не сумняваюцца, што "мудры беларускі народ зможа супрацьстаяць гэтаму ўмяшанню і ціску звонку, самастойна вызначыць уласную будучыню". Таксама МЗС Расіі спадзяецца, што народ Беларусі разбярэцца, "хто яму сапраўдны сябар і "ўсесезонны" саюзнік, а хто гатовы лёгка ахвяраваць яго дабрабытам і стабільнасцю ў пагоні за геапалітычнай выгадай".

Таксама расійскае знешнепалітычнае ведамства адзначае, што РФ падтрымлівае не Аляксандра Лукашэнку персанальна, а "суверэнны выбар беларускага народа, які быў зроблены падчас прэзідэнцкіх выбараў". Падкрэсліваецца, што ў Беларусі "наспелі змены палітычнага ладу" і ўлады ўзялі курс "на мадэрнізацыю". У заяве выказваецца надзея, што супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой будзе развівацца і далей "па ўсіх спектрах адносін", а саюзная дзяржава не будзе залежыць ад "кан'юнктурных ваганняў".

МЗС РФ крытычна ацаніў дзеянні ЕС у сувязі з сітуацыяй з апазіцыянерам Аляксеем Навальным, які цяпер знаходзіцца ў расійскай турме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі