У Расіі затрымалі больш за тысячу пратэстоўцаў

У Расіі затрымалі больш за тысячу пратэстоўцаў

2 лютага ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і яшчэ васьмі гарадах Расіі было затрымана больш за тысячу пратэстоўцаў. Яны выступілі супраць адпраўкі апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калонію. Умоўнае пакаранне яму замянілі на рэальнае, за кратамі яшчэ трэба правесці 2 гады і 8 месяцаў. Захад патрабуе вызвалення Навальнага.

У расійскай сталіцы пасля абвяшчэння прысуду на вуліцы выйшлі некалькі тысяч чалавек. Ім не дазволілі сабрацца на Манежнай плошчы (прыйсці туды заклікаў штаб Навальнага), куды былі сцягнуты значныя сілы паліцыі. Аднак пратэстоўцы наладзілі шэсце па вуліцах Масквы, іх жорстка затрымлівалі, збівалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі