Амерыканцы паабяцалі ўжо праз год пабудаваць тэрмаядзерны рэактар
Яго магутнасць павінна скласці 100 мегават.
Распрацоўкамі займаецца карпарацыя Lockheed Martin Corp. У сераду 15 кастрычніка стала вядома, што яе даследчыкі здзейснілі тэхналагічны прарыў у распрацоўцы новай магутнай крыніцы энергіі на аснове тэрмаядзернага сінтэзу і першыя рэактары памерам не больш грузавіка могуць пачаць працаваць ужо праз дзесяць гадоў.
Працы таемна вяліся апошнія шэсць гадоў, але цяпер найбуйнейшы пастаўшчык Пентагона вырашыў рассакрэціць распрацоўкі каб знайсці партнёраў - прыватных ці дзяржаўных.
Папярэднія вынікі паказалі рэалістычнасць стварэння тэрмаядзернага рэактара магутнасцю 100 мегават памерам прыкладна ў 10 разоў менш за існуючыя ядзерныя рэактары. Кампанія паведаміла ў сераду, што пабудуе першы кампактны тэрмаядзерны рэактар на працягу года, а паўнавартасны прататып будзе гатовы праз пяць гадоў, паведамляе агенцтва “Рэйтэрз”.
У апошнія гады Lockheed захапіўся альтэрнатыўнай энергетыкай ў разліку кампенсаваць зніжэнне даходаў, выкліканае скарачэннем ваенных выдаткаў у ЗША і Еўропе.