Андрэй Макарэвіч выступіў перад бежанцамі з зоны АТА (Відэа)

Вядомы расійскі рок-музыка, саліст гурта “Машина времениАндрэй Макарэвіч наведаў разбураныя населеныя пункты Данбаса, паведамляе украінскі рэсурс korrespondent.net. Пры падтрымцы Фонда валанцёраў Украіны артыст сустрэўся з жыхарамі Славянска на цэнтральным пляцы горада, пасля чаго наведаў мястэчка Сямёнаўка. А ў пансіянаце "Пярліна" ў Святагорску, дзе знаходзяцца ўцекачы з зоны АТА адыграў сумесны канцэрт з украінскімі выканаўцамі.

Натоўп жыхароў сустракаў у Святагорску Макарэвіча крыкамі "Малайчына" і "Дякуємо".

Раней Андрэй Макарэвіч не раз негатыўна выказваўся пра дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны і звяртаўся да расіян з просьбай не распальваць вайну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі