Андрэй Пратасеня — "невядомы" фігурант справы "19 снежня"?
29-гадовы праграміст быў затрыманы 9 лютага і зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яму выставілі абвінавачванне па арт. 293 КК як удзельніку "масавых беспарадкаў".
Пра гэта паведаміў брат Андрэя — Аляксандр Пратасеня.
Паводле яго словаў, Андрэй сапраўды прысутнічаў на Плошчы 19 снежня, але ніякага ўдзелу ў "пагромах" не браў. 9 лютага на кватэры іх бацькоў адбыўся ператрус, пасля якога Андрэя забралі ў КДБ.
“Як адбылося затрыманне 9 лютага, я не ведаю, у той дзень мы з братам не бачыліся. Ведаю толькі, што гэта адбылося не дома”, — паведаміў Аляксандр праваабарончаму цэнтру "Вясна".