Андрэй Саннікаў сустрэўся з новым адвакатам
Адвакат Марына Кавалеўская прыйшла на змену мінуламу абаронцу экс-кандыдата Паўлу Сапелку, якога нядаўна пазбавілі ліцэнзіі.
Новы адвакат Саннікава сёння сустрэлася са сваім падабаронным ў СІЗА КДБ.
"Пачуваецца задавальняюча, выглядае таксама задавальняюча... Захоўвае бадзёрасць духу і просіць усіх, хто за яго перажывае, трымацца", — распавяла Кавалеўская сайту charter97.