Апазіцыя абмеркавала сумесныя дзеянні падчас выбарчай кампаніі

Прадстаўнікі апазіцыі 1 лістапада ў Мінску абмеркавалі магчымасць сумесных дзеянняў падчас прэзідэнцкай кампаніі. Пра гэта паведамляе БелаПАН. У сустрэчы бралі ўдзел лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і шэраг прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта: лідар кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, старшыня аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, сустаршыня аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі.

Перамовы датычылі агульнай пазіцыі на сустрэчах з замежнымі палітыкамі, а таксама ініцыятываў па правядзенні сумесных акцый. Гаворкі пра адзінага кандыдата ад апазіцыі пакуль няма. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі