Аператары мабільнай сувязі разашлюць беларусам SMS з запрашэннем на выбары

Аператары мабільнай сувязі разашлюць беларусам SMS з запрашэннем на выбары

Жыхары Беларусі атрымаюць на свае мабільнікі SMS-паведамленні, у якіх іх запросяць прагаласаваць на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына распавяла ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання "СБ. Беларусь сегодня".

Па словах Ярмошынай, ЦВК адправіў адпаведную заяўку ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Рассылку такіх паведамленняў аператары мабільнай сувязі будуць рабіць аўтаматычна. Таму эсэмэска можа прыйсці на мабільнік, чый нумар належыць замежніку або непаўналетняму — то бок, людзям, якія не могуць галасаваць на беларускіх выбарах. Ярмошына папрасіла з разуменнем паставіцца да такіх сітуацыяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі