Міхаіл Мясніковіч зноў стаў старшынёй Савета Рэспублікі
Міхаіл Мясніковіч зноў абраны на пасаду старшыні Савета Рэспублікі падчас першага пленарнага пасяджэння першай сесіі верхняй палаты парламента. Выбары прайшлі на безальтэрнатыўнай аснове. За кандыдатуру Мясніковіча прагаласавалі адзінагалосна ўсе 57 чальцоў СР, перадае БЕЛТА.
Паўторна абраны спікер запэўніў, што зробіць “усё для таго, каб праца Савета Рэспублікі была эфектыўнай, каб улічвалася меркаванне кожнага чальца Савета Рэспублікі”.
Такім чынам, спікеры абодвух палат парламента засталіся ранейшымі: напярэдадні старшынёй Палаты прадстаўнікоў таксама на безальтэрнатыўнай аснове быў абраны Уладзімір Андрэйчанка.
Мясніковіч да прыходу ў Савет Рэспублікі ачольваў урад, Адміністрацыю прэзідэнта, Нацыянальную акадэмію навук. Намеснікам старшыні СР абраная экс-міністр працы Марыяна Шчоткіна.