Apple выпусціла "залаты" iPhone 5S (фота)

iPhone 5C будзе вырабляцца ў карпусах пяці колераў — зялёнага, жоўтага, сіняга, чырвонага і белага. Корпус смартфона выраблены з пластыка.



Як і прадстаўлены летась iPhone 5, новы смартфон выкарыстоўвае працэсар Apple A6. iPhone 5S вырабяць са шкла і алюмінія. Карпусы будуць залатога, чорнага і срэбнага колераў.



У смартфоне ўстаноўлены 64-разрадны працэсар Apple A7. Да гэтай мадэлі Apple выкарыстоўвала ў сваіх прыстасаваннях толькі 32-разрадныя працэсары, інфармуе ВВС.



Паводле дадзеных кампаніі, працэсар у 40 разоў хутчэйшы, чым чып з першага iPhone, а яго графіка ў 56 разоў хутчэйшая.



Смартфоны iPhone 5C і iPhone 5S будуць каштаваць 550 і 650 долараў без кантракту.
 

Фота — Reuters
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі