Арына Сабаленка на тэнісным турніры ў Кітаі стартавала з перамогі

Арына Сабаленка на тэнісным турніры ў Кітаі стартавала з перамогі

Свой выступ на турніры ў кітайскім Шэньчжэні беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (13-ы нумар сусветнага рэйтынгу) пачала з перамогі, перадае БЕЛТА

У 1/16 фіналу наша суайчынніца абыграла прадстаўніцу Германіі Таццяну Марыю (72) — 3:6, 6:3, 6:1.  Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 50 хвілін.

За выхад у чвэрцьфінал Сабаленка пазмагаецца з расіянкай Кацярынай Аляксандравай (73).

У парным разрадзе гэтага ж турніру беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма выйшлі ў 1/4 фіналу пасля перамогі над кітайскім дуэтам Чжа Хюі Чэнь / Дань Ні Ван — 6:2, 6:4.

1 студзеня пачнуць выступы яшчэ дзве нашыя тэнісісткі. Аляксандра Сасновіч (30) на турніры ў аўстралійскім Брысбене згуляе супраць расіянкі Анастасіі Патапавай (93). А Вікторыя Азаранка (51) на спаборніцтвах у новазеландскім Оклендзе сустрэнецца з амерыканкай Вінус Уільямс (39).

На мужчынскім турніры ў Індыі Ягор Герасімаў (157) не змог выйсці ў асноўную сетку, прайграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе індыйцу Сакету Мінені (259) — 4:6, 7:6, 6:7.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі