Арына Сабаленка стане першай ракеткай свету
Арына Сабаленка / AFP/Getty Images
Па выніках адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе Арына Сабаленка хутчэй за ўсё стане першай ракеткай свету.
Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што цяперашняя першая ракетка Іга Свёнтак з Польшчы не здолела выйсці ў чвэрцьфінал турніру.
Заўтра 25-гадовая беларуская тэнісістка пазмагаецца за выхад у чвэрцьфінал з расіянкай Дар'яй Касаткінай.
2 верасня Сабаленка на US Open выйграла ў францужанкі Клары Бюрэль — 6:1, 6:1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.