Арына Сабаленка сёлета зарабіла ўжо больш за чатыры мільёны долараў
Арына Сабаленка / twitter.com/SabalenkaA
У 2023 годзе беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№2 у рэйтынгу WTA) зарабіла 4 287 811 долараў прызавых. Гэта падлічыў спартовы тэлеграм-канал "Дядя Ваня".
На другім месцы ідзе казахстанская спартсменка Алена Рыбакіна (3 230 600, №6 WTA). Раней Рыбакіна дагнала па доларавым паказчыку беларускую тэнісістку. Але перамога на турніры ў Мадрыдзе дазволіла Сабаленка папоўніць свой рахунак больш як на 1,1 мільёна долараў.
У топ-10 па заробках трапіла яшчэ адна наша суайчынніца — Вікторыя Азаранка (17 WTA). Зарабіўшы сёлета 1 031 577 долараў, яна замыкае першую дзясятку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.