Арына Сабаленка выбыла з турніру ў Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (47-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) выбыла з турніру ў Мадрыдзе адразу з першага раунда асноўнай сеткі. Яна саступіла прадстаўніцы ЗША Бернардзе Пера (98) — 4:6, 6:2, 3:6. На турнір Сабаленка адбіралася праз кваліфікацыю.
Яшчэ дзве беларускі сёння згуляюць на гэтых спаборніцтвах — адразу з асноўнай сеткі пачынаюць выступы Вікторыя Азаранка (99) і Аляксандра Сасновіч (55). Азаранка згуляе з сербкай Аляксандрай Круніч (52), а саперніцай Сасновіч стане амерыканка Даніэль Колінз (45).