Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Індыі
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Індыі. У 1/8 фіналу беларуская тэнісістка выйграла нялёгкі паядынак у кітаянкі Лю Цзя-Цзін — 6:7, 6:2, 7:6. Адзначым, што ў Сабаленкі ў рэйтынгу WTA 96-е месца, у яе саперніцы — 207-е.
У ¼ фіналу беларуску чакае брытанская тэнісістка Наомі Броўдзі (117-е месца ў рэйтынгу).
Прызавы фонд турніру складае 115 тысяч долараў.