Арына Сабаленка выйшла ў фінал малога выніковага турніру WTA
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў фінал малога выніковага турніру WTA, які прахлодзіць у кітайскім Чжухаі. У паўфінальным матчы яна перамагла чэшку Караліну Мухаву — 7:5, 7:6 (7:4).
Саперніцай Сабаленка ў фінале стане прадстаўніца Нідэрландаў Кікі Бертэнс, якая ў сваю чаргу абыграла кітаянку Чжэн Сайсай — 2:6, 6:3, 6:4.
Выніковы матч адбудзецца 27 кастрычніка. Пераможца атрымае 655 тысяч долараў, фіналістка — 300 тысяч.