Ашуканцы падманваюць беспрацоўных беларусаў, прапаноўваючы "падпрацоўку"
Мессенджер, фота ілюстрацыйнае
Ашуканцы падманваюць беларусаў, якія шукаюць падпрацоўку праз мэсэнджары. У міліцыі распавялі, на якія хітрыкі яны ідуць.
Усё пачынаецца з таго, што ахвяры дасылаюць бланк рэзюмэ. Калі рэзюмэ запоўнена, з чалавекам звязваецца "менеджэр" і прапануе прайсці стажыроўку. Часам чалавеку разам з бланкам рэзюмэ дасылаюць спасылку або QR-код. Ашуканцы могуць казаць, што па спасылцы знаходзіцца дадатковая інфармацыя або "кліенцкая база". Таксама ахвяру просяць адключыць апавяшчэння, якія паступаюць на тэлефон.
Пасля здзяйснення гэтых маніпуляцый беларусы высвятляюць, што з іх карты былі спісаныя буйныя сумы грошай. Але заўважаюць яны гэта не адразу праз адключаныя апавяшчэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.