Аўтагол вывеў футбольную зборную Францыі ў чвэрцьфінал Еўра
Лёс матчу вырашыў гол, забіты ў сваю браму
Аўтагол вывеў футбольную зборную Францыі ў чвэрцьфінал Еўра. У панядзелак у матчы 1/8 фіналу з мінімальным лікам 1:0 былі абыграныя бельгійцы. Аўтарам аўтагола на 85-й хвіліне стаў Ян Вертонген.
5 ліпеня ў Гамбургу французы згуляюць з партугальцамі.
Раней вызначыліся дзве чвэрцьфінальныя пары. У іх сустрэнуцца зборныя Германіі і Іспаніі — 5-га ліпеня ў Штутгарце, Швейцарыі і Англіі — 6-га ліпеня ў Дзюсельдорфе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.