Аўтамабілі-"тапельцы" з Еўропы павязуць у Беларусь?
Яны, нібыта, павінны з'явіцца ў Беларусі, Украіне і Расіі літаральна праз два-тры тыдні.
Гэта аўтамабілі, якія былі затопленыя падчас паводак у Еўропе. Іх будуць завозіць тысячамі, паведамляюць украінскія СМІ.
Тое, што машына доўгі час знаходзілася ў вадзе, заўважыць адразу не проста. Аднак іх можна вызначыць па спецыфічным паху, і менавіта на гэта раяць звяртаць увагу эксперты. Яны прапануюць шукаць іржу і цвіль. Гэта будзе доказам таго, што машына плавала ў вадзе.
Фота — euronews.com