Аўтамабілісты ва ўзросце ад 24 да 28 гадоў часцей трапляюць у аварыі

Часцей за іншых у аварыі ў Мінску трапляюць аўтамабілісты ва ўзросце ад 24 да 28 гадоў. За дзевяць месяцаў гэтага года па віне такіх кіроўцаў адбылося 124 здарэнні, у якіх загінулі 6 чалавек і атрымалі траўмы 159.
А вось самымі дысцыплінаванымі на дарозе лічацца кіроўцы старэйшыя за 59 гадоў. За такі ж перыяд яны паўдзельнічалі толькі ў 10 аварыях, у якіх 14 чалавек былі траўмаваныя.

Што датычыць пешаходаў, то часцей за ўсё ў аварыі трапляюць мінчукі, якім за 59 гадоў (яны справакавалі 38 здарэнняў), радзей вінаватымі ДТЗ становяцца тыя, каму ад 34 да 38 гадоў, — на іх рахунку 12 аварый.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі