Аўтамайдан — пратэсты аўтамабілістаў у Кіеве (відэа)
Вечарам 3 снежня цэнтральныя вуліцы Кіева заблакавалі аўтааматары, якія выступаюць за адстаўку ўрада Мікалая Азарава.
Акцыя працягвалася не больш за гадзіну, аднак значна пагоршыла і без таго няпростую транспартную сітуацыю ў цэнтры Кіева. Яшчэ раней дэманстранты выставілі барыкады на ўсіх пад'ездах да Майдана Незалежнасці і ператварылі яго ў своеасаблівую крэпасць. Паралізаваўшы тым самым увесь рух у раёне галоўнай плошчы горада.