Расія пашырыла санкцыі супраць Украіны
У спіс уваходзяць у тым ліку многія дэпутаты Вярхоўнай Рады /"Известия"
Урад Расіі абнавіў спіс грамадзян Украіны, у дачыненні да якіх уводзяцца эканамічныя санкцыі. Аб гэтым паведамляе Hromadske.
У санкцыйны спіс цяпер уваходзяць 849 чалавек. Сярод іх — старшыня Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў і дэпутаты ад "Cлугі народа".
Таксама пад расійскімі санкцыямі — дэпутаты Андрэй Герус, Аляксандр Качура, Максім Бужанскі, Гео Лерос і Вольга Васілеўская-Смаглюк. Там жа — і кіраўніца дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ Лізавета Ясько.
Санкцыямі прадугледжаны блакіроўкі безнаяўных грашовых сродкаў, бездакументарных каштоўных папер і маёмасці на тэрыторыі Расіі. Таксама вызначаны забарона на пералік сродкаў за межы РФ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.