Азаранка апусцілася на 32-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуская тэнісістка датэрмінова завяршыла сезон і апусцілася з 24-га на 32-е месца ў сусветным рэйтынгу. Трыццатку наймацнейшых спартсменка пакінула ўпершыню пасля 15 кастрычніка 2007 года, паведамляе БелаПАН.

У першую сотню ўваходзіць таксама беларуска Аляксандра Сасновіч, якая ў новым рэйтынгу перамясцілася з 94-га на 95-е месца. У мужчынскім парным рэйтынгу Максім Мірны ўзняўся з 40-га на 39-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі