Азаранка стартавала на турніры ў Маямі з перамогі

Вікторыя Азаранка

Вікторыя Азаранка / wtatennis.com

Вікторыя Азаранка (32-я ў рэйтынгу WTA) стартавала на турніры ў Маямі з перамогі. Беларуская тэнісістка абыграла ўкраінку Ангеліну Калініну (55) — 6:3, 6:1. Іх паядынак працягваўся крыху больш за гадзіну.

Наступная саперніца Азаранка — Караліна Мухава (14) з Чэхіі. Гэта будзе матч 1/32 фіналу.

Першая ракетка свету Арына Сабаленка пачне выступленне з другога раўнда. Яе саперніца — Вікторыя Томава (64) з Балгарыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.