Азаранка прайграла ўжо на старце Australian Open
Дождж часам спыняе тэніс на турніры ў Мельбурне
Вікторыя Азаранка прайграла ўжо на старце Australian Open. У паядынку першага круга беларуская тэнісістка (24-я ў рэйтынгу WTA) прайграла ў двух сэтах італьянцы Лючыі Бранцэці (76) — 2:6, 6:7 (2:7). Гульня працягвалася больш за дзве гадзіны.
Арына Сабаленка, першая ракетка свету і дзейная чэмпіёнка адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, у матчы 1/64 фіналу абыграла Слоан Стывенс (81) з ЗША — 6:3, 6:2. Наступная саперніца — іспанка Джэсіка Бузас Манэйра (54).
У Мельбурне Сабаленка "імкнецца зрабіць хет-трык".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.