Азаранка атрымала wild card на турнір у Індыян-Уэлсе
Вікторыя Азаранка атрымала wild card на турнір у Індыян-Уэлсе, інфармуе “Прессбол”. Ён пройдзе 5-18 сакавіка. Азаранка перамагала ў Індыян-Уэлсе ў 2012 і 2016 гадах. Не так даўно СМІ звярталі ўвагу на тое, што беларускі не было ў заяўцы на гэты турнір.
Раней стала вядома, што Азаранка атрымала wild card на турнір у Катары, які пройдзе ў лютым. Беларуская тэнісістка не выступае з лета 2017 года з-за судовага працэсу па справе апекі над яе сынам.