Азаранка і Мірны трапілі ў лік “сеяных” тэнісістаў на Уімблдоне
Арганізатары тэніснага Уімблдонскага турніру назвалі імёны сеяных гульцоў. У іх шэрагі трапілі беларусы Вікторыя Азаранка і Максім Мірны. Азаранка атрымала 6-ты нумар у жаночым адзіночным разрадзе — такую ж пазіцыю яна цяпер мае ў рэйтынгу WTA. Мірны пасеяны пад 12-м нумарам у мужчынскім парным разрадзе разам са сваім партнёрам, філіпінскім тэнісістам Трэтам Хьюі. Цяпер гэты тандэм займае 5-е месца ў сусветным рэйтынгу.
Сёння Мірны і Хьюі завяршылі выступ на турніры ў англійскім Нотынгеме, саступіўшы ў матчы за выхад у паўфінал Оліверу Мараху (Аўстрыя) і Фабрысу Марціну (Францыя) — 4:6, 7:5, 5:10.
Лёсаванне адбудзецца 24 чэрвеня, а матчы асноўнай сеткі Уімблдона пачнуцца 27 чэрвеня.