Азаранка прайграла Эрані і выбыла з турніру ў Таронта
На наступным тыдні беларуская тэнісістка паспрабуе свае сілы на “Прэм’еры” ў Цынцынаці.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў трэцім раўндзе прэстыжнага турніру катэгорыі “Прэм’ер” у канадскім Таронта саступіла італьянцы Сары Эрані — 5:7, 3:6. Цягам матчу Азаранка дапусціла 63 нявымушаныя памылкі пры 38 актыўна выйграных мячах, інфармуе Прессбол.
Раней на гэтым турніры Азаранка разграміла ў 2-м раундзе чэшку Петру Квітаву — 6:2, 6:3, а ў першым крузе перамагла ўкраінку Эліну Світоліну — 6:1, 6:4.
На наступным тыдні беларуская спартсменка выступіць на турніры катэгорыі “Прэм’ер” у Цынцынаці.
Фота: REUTERS