Азаранка разграміла Вінчы і выйшла ў паўфінал турніру ў Брысбене

Азаранка разграміла Вінчы і выйшла ў паўфінал турніру ў Брысбене

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на турніры ў аўстралійскім Брысбене разграміла італьянку Раберту Вінчы і выйшла ў паўфінал. Паядынак ¼ фіналу прайшоў 7 студзеня і скончыўся з лікам 6:1, 6:2 на карысць беларускай спартсменкі.

Азаранка займае 22-і радок сусветнага рэйтынгу, Вінчы — на 15-й пазіцыі.

У стартавым паядынку Вікторыя разграміла Алену Весніну з Расіі (115) — 6:2, 6:0. У наступным раундзе яе саперніцай павінна была стаць другая ракетка свету, румынка Сімона Халеп, аднак тая знялася са спаборніцтваў з-за траўмы. Яе замянілі на бельгійку Ізалін Банаванцюр (170), якую беларуска таксама ўпэўнена абыграла — 6:3, 6:2.

У паўфінале Азаранка сустрэнецца 8 студзеня з амерыканкай Самантай Кроўфард, якая займае толькі 142-е месца ў рэйтынгу WTA.

Фота: Еўраспорт

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі